Растим маленького патриота вместе

Анимационные видеофильмы для детей

Символы моей страны

 

 

Как познакомить ребенка с символикой Республики Беларусь


Невозможно воспитать у детей чувства собственного достоинства и уверенности в себе без уважения к истории своего отечества. Маленький ребенок еще не разбирается в политических или социально-экономических противоречиях и спорах для него важно любить свою семью, свой родной город, дружить со сверстниками, гордиться своей Родиной, в том числе и ее государственными символами.

Ознакомление с важнейшими государственными символами традиционно входит в содержание патриотического воспитания детей дошкольного возраста. Но в полной мере понять, осмыслить, запомнить некоторые исторические сведения, значение цветов и образов, их взаимное расположение и функции – дело непростое для дошкольника, поскольку образно-символическое мышление у них развито еще недостаточно, запас представлений об историческом прошлом Родины невелик, кругозор не так обширен. Подбирая методы и приемы патриотического воспитания нужно учитывать все особенности детей дошкольного возраста: эмоциональное восприятие окружающего, образность и конкретность мышления, обостренность чувств, недостаточное сформированное историческое сознание.

Решая задачи патриотического воспитания, каждый педагог должен строить свою работу в соответствии с условиями и особенностями детей группы, учитывая следующие принципы:

«позитивный центризм» (отбор знаний, наиболее актуальных для ребёнка данного возраста);
непрерывность и преемственность педагогического процесса;
дифференцированный подход к каждому ребёнку, максимальный учёт его психологических особенностей, возможностей и интересов;
рациональное сочетание разных видов деятельности; адекватный возрасту баланс интеллектуальных, эмоциональных и двигательных нагрузок;
развивающий характер обучения, основанный на детской активности.
Начиная со средней группы, детей знакомят с символами государства (гербом, флагом, гимном). Со старшей группы с символами Беларуси (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек).

Реализовать эту задачу можно посредством проведения бесед, рассматриванием иллюстраций, игр-бесед, которые можно проводить дифференцированно в утренние и вечерние часы; дидактических игр, которые лучше проводить в индивидуальной форме; игр – путешествий, экскурсий, а также различных досуговых мероприятий и чтения художественной литературы.

Формируя представления детей о государственных символах Беларуси – флаге, гербе, гимне, надо подвести детей к пониманию того, что символы не просто обозначают, а описывают, раскрывают явления. Во всех элементах (герб, флаг, гимн) заложен глубочайший смысл: они отражают историю происхождения государства, его структуру, цели, принципы, национальные традиции, особенности хозяйства и природы.

Так, например содержание беседы о символах Беларуси может быть таким:

- У каждой страны есть свои государственные символы. Это флаг, герб, гимн. К ним надо относиться с уважением (показать иллюстрации с гербом и гимном). - Флаг символизирует нашу Родину. Он развевается над зданием правительства, флаги вывешивают во время праздников, поднимают во время побед. На флаге Беларуси 3 цвета. Красный цвет – знак Солнца, он символизирует богатство, это знак счастливой жизни. (Или: обозначает кровь пролитую защитниками Беларуси). Зеленый цвет – цвет природы, нашей кормилицы, цвет полей и лесов. Это цвет добра, благополучия, мира. Белый цвет – это цвет свободы, чистоты, мудрости. Орнамент из ромбиков символизирует трудолюбие, мастерство белорусского народа.

Государственный флаг Республики Беларусь может использоваться во время государственных праздников и праздничных дней, а также при торжественных мероприятиях, проводимых в учреждении дошкольного образования для взрослых, и в другие памятные даты, в том числе и без использования древка (флагштока), при обеспечении необходимого уважения к Государственному флагу Республики Беларусь.

О гербе можно рассказать то, что они появились очень давно. Это был отличительный знак рыцарей. Служил он для того, чтобы можно было отличить друг от друга закованных в железные доспехи воинов. Такой символ появился на рыцарских щитах. Шло время, не стало рыцарей, но остались гербы. Герб является знаком отличия, эмблемой государства. Его изображение помещается на печатях, на паспорте гражданина Беларуси, на пограничных столбах, на зданиях, где работает правительство. Посмотрите на герб нашего государства.

Что на нём изображено?

- Контур Беларуси – в лучах восходящего солнца – это наша земля.

- Пучки колосьев – это трудолюбивый народ, который выращивает хлеб.

- Цветки клевера – это связь с животным миром. Это корм для лошадей и коров.

- Голубые цветки льна – это материал для одежды, символ труда, добра и достатка. Земной шар с восходящим солнцем – мы белорусы дружим со всеми народами, торгуем, обмениваемся изделиями и знаниями.

- Красная звезда – символ человечности, знак мужества.

Знакомя детей с гимном Беларуси в начале занятия лучше провести беседу о том, что гимн это самая торжественная песня страны. Гимны появились намного раньше, чем гербы и флаги. Гимн исполняется в особо важных случаях, например, тогда, когда героям вручают награды, когда спортсмены получают золотые медали на соревнованиях. Государственный гимн Республики Беларусь исполняется во время официальной церемонии поднятия Государственного флага Республики Беларусь и иных официальных государственных церемоний.

Государственный гимн Республики Беларусь может исполняться:

- при открытии и закрытии торжественных собраний, посвященных государственным праздникам Республики Беларусь;

- во время торжественных собраний, проводимых государственными органами и иными организациями;

- гражданами во время народных, трудовых, семейных праздников и других торжественных мероприятий при обеспечении необходимого уважения к Государственному гимну Республики Беларусь.

При официальном исполнении Государственного гимна Республики Беларусь присутствующие слушают его стоя (мужчины – без головных уборов, военнослужащие, иные лица, для которых предусмотрено ношение форменной одежды, – в соответствии с законодательством Республики Беларусь).

После беседы следует включить гимн для прослушивания. Слова гимна заучить наизусть можно в нерегламентированной деятельности.

В конце занятия по знакомству детей с символикой Беларуси или в нерегламентированной деятельности можно провести с детьми: аппликацию, лепку, рисование или раскрашивание, флагов, гербов. Также можно провести в индивидуальной форме дидактические игры такие как:

«Чего не стало?»
«Третий лишний»
«Карта Беларуси»
«Мое имя»
«Узнай по описанию» и другие.
В нерегламентированной деятельности можно организовать сюжетно-ролевые игры “Мы по улице идем”, “Принимаем гостей”, “Магазин сувениров”, др.

Следует прочитать детям следующие художественные произведения:

В средней группе: С.Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”; Э. Агняцвет. №Зямля з блакітнымі вачамі”; А.Байдак. “Беларусачка”; Д.Бічэль-Загнетава. “Радзіма”; А.Русак “Мой край”; і інш.

В старшей группе: Д.Бічэль-Загнетава. “Белая Русь”, Радзіма”, “Наша Радзіма”; А.Вольскі. “Радзіма”, “Беларусь – мая Радзіма”; В.Вітка “Бусел”; Н.Гілевіч “Я – беларус” і інш.

В старшей группе необходимо организовать проведение занятий по теме «Наш флаг. Наш герб. Наш гимн» и праздников в канун Дня Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь

свернуть

Дзяржаўныя святы ў Рэспубліцы Беларусь

 

 

Дзяржаўныя святы ў Беларусі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка

Дзень Перамогі 9 мая

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь    другая нядзеля мая

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)  3 ліпеня

свернуть

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь


Як суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы - Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн.

Пачынаючы з 1917 года ў Беларусі неаднаразова мяняліся Дзяржаўны флаг і Дзяржаўны герб. Аднак, нягледзячы на ​​існуючыя адрозненні, усе варыянты дзяржаўнай сімволікі мелі падобную аснову, што дазваляе казаць аб іх гістарычнай пераемнасці.

 

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру 1/3 шырыні сцяга.

Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узнімаецца або ўстанаўлiваецца:

на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – пастаянна;


на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – пастаянна;


на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – пастаянна;


на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – пастаянна;


на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, – на час правядзення пасяджэнняў;


на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, – у парадку, вызначаемым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;


у памяшканнях для галасавання – у дні выбараў і рэферэндумаў;


у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;


на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;


на марскіх суднах, суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;


на спартыўных арэнах – у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў – пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;


на іншых аб'ектах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з рашэннем Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.

 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы: “Рэспубліка Беларусь”.

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:

на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; у памяшканнях шэрага іншых дзяржаўных устаноў;
на пячацях і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д.;
на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якiя выдаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь;
на пагранічных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.

 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:

пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім прысягі;
пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній;
у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі;
пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кіраўнікамі замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў;
пры правядзенні воінскіх рытуалаў – у адпаведнасці з агульнавоінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
пры афіцыйных цырымоніях у час спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі – у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры;
пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;
у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
грамадзянамi ў час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь трансліруецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:

штодзень у пачатку i перад завяршэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні – у 6 гадзін і ў 24 гадзіны;
у навагоднюю ноч – пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзіны.

Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання.

 

свернуть

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

 

 

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстайцудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочаццапавясці з вамі размову пра тое, як вучыць дзяцейпаводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімнБеларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык іпесеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаўперамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якімвыкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам(1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне РэспублікіБеларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімваламдзяржаўнага суверэнітэту і выконваеццаў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ўіншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці ззацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй(нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта РэспублікіБеларусь на пасадупасля прынясення імпрысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прысустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацыйзамежных краін, пры ўшанаванні нашыхспартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама знагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаныхдзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яетрэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняцьгалаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянцевыконвання неабходна праслухаць гімн ад пачаткуда канца: усе тры куплеты. У аркестровымвыкананні дапускаецца праслухванне толькі часткігімнаадзін куплет і прыпеў. Пасля праслухванняне трэба пляскаць у далоні. Можна спакойнапрысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстаямузыка нашага велічнага гімна!

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

свернуть